Тайху
возера ў Кітаі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайху́[1] (кіт.: 太湖) — буйное возера ў дэльце ракі Янцзы, на мяжы правінцый Цзянсу і Чжэцзян (Кітай).
Хуткія факты Тайху, Морфаметрыя ...
Тайху | |
---|---|
кіт.: 太湖 | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 17 м |
Даўжыня | 60 км |
Шырыня | 45 км |
Плошча | 2250 км² |
Найбольшая глыбіня | 12 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Кітай |
Рэгіёны | Цзянсу, Чжэцзян |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча — 2250 км² (2200—3600 км²[1][2]). Найбольшая глыбіня ў летні перыяд да 12 м[2][1]. Сярэдняя глыбіня — 2 м. Гэта трэцяе па велічыні прэснаводнай возера ў Кітаі, пасля Паянху і Дунтынху.
Тайху злучана са знакамітым Вялікім кітайскім каналам. У возеры бярэ пачатак некалькі рэк, у тым ліку Сучжоўхэ.
Асноўным промыслам на возеры з’яўляецца рыбалоўства. На возеры стаяць унікальныя вапняковыя скалы, матэрыял з якіх выкарыстоўваецца кітайскімі ўмельцамі для ўпрыгожвання традыцыйных кітайскіх садоў у рэгіёне. Вада з возера выкарыстоўваецца на арашэнне рысавых палёў.