Тайная вячэра (Леанарда да Вінчы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайная вячэра (італ.: Il Cenacolo або італ.: L'Ultima Cena) — роспіс Леанарда да Вінчы, зроблены ў канцы 15-га стагоддзя ў трапезнай манастыра Санта-Марыя дэла Грацыя ў Мілане. Гэта адзін з самых вядомых роспісаў у свеце, і адзін з найбольш вывучаных.
| ||
Леанарда да Вінчы | ||
Тайная вячэра. каля 1494–1498 | ||
Матэрыял | тэмпера і ляўкас[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | Тэмпера леўкасам, пекам і мастыкай | |
Памеры | 460 × 880 см | |
Санта-Марыя дэла Грацыя, Мілан | ||
(інв. LXVI:B.79) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праца, як мяркуецца, было пачата каля 1495 года ў рамках схемы рэканструкцыі царквы і яе манастырскіх будынкаў па замове патрона царквы Леанарда Людовіка Сфорца, герцага Міланскага. Карціна ўяўляе сабой сцэну Апошняй Вячэры Ісуса з вучнямі згодна Евангелля ад Яна 13:21. Леанарда адлюстраваў той момант падзеі, калі Ісус абвясціў, што адзін з іх аддасць Яго.
З-за спецыфікі роспісу і розных фактараў навакольнага асяроддзя на сённяшні дзень ад арыгінальнай карціны засталося вельмі мала, нягледзячы на шматлікія спробы аднаўлення, апошняя рэстаўрацыя завершана ў 1999 годзе.