![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Russia_edcp_relief_location_map.jpg/640px-Russia_edcp_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Таджынская катлавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таджы́нская катлаві́на, Таджынская ўпадзіна — міжгорная катлавіна ў гарах Паўднёвай Сібіры ў Рэспубліцы Тыва (Расія).
Хуткія факты Таджынская катлавіна, Краіна ...
Таджынская катлавіна | |
---|---|
52°36′15″ пн. ш. 96°38′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Тыва |
Абсалютная вышыня | 800—1800 м |
Закрыць
Катлавіна размешчана паміж Усходнім Саянам і хрыбтом Акадэміка Обручава, у басейнах рэк Хамсара і Азас (правыя прытокі Енісея). Даўжыня катлавіны каля 150 км. Вышыні ад 800 да 1800 м. Рэльеф нізкагорны і сярэднягорны, ў заходняй частцы ўзгорыста-раўнінны. Прыкметы старажытных ледавікоў — шырокія даліны, марэнныя грады і катлавіны з азёрамі (Таджа, Маны-Холь, Кадыш-Холь і інш.). У рэльефе прысутнічаюць часткі базальтавага плато. Раслінны свет пераважна складаюць таежныя лясы (кедр, хвоя, лістоўніца, елка) і стэпы (у заходняй частцы).
На тэрыторыі катлавіны запаведнік Азас.