Таварыства беларускай асветы
культурна-асветніцкая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
культурна-асветніцкая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Тавары́ства белару́скай асве́ты (ТБА)[1][2] — культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1932—1937 гадах.
Таварыства беларускай асветы | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1932 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1937 |
Створана ў Вільні на аснове Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза), зарэгістравана 22 снежня 1932 года. Арганізатары і кіраўнікі А. Луцкевіч, Р. Астроўскі, А. Трэпка, Я. Шнаркевіч, С. Кароль, Я. Бартуль, В. Манкевіч і інш. 3 1933 года выдавала газету «Родны край».
Паводле статута мэтай ТБА з’яўлялася «праца над развіццём беларускай культуры, пашырэннем школьнай і пазашкольнай асветы беларусаў на іх роднай мове, уздымам маральнага ўзроўню і вывучэннем польскай культуры, культурных адметнасцей іншых народаў, якія жывуць на супольнай з беларусамі тэрыторыі».
Таварыства беларускай асветы знаходзілася пад арганізацыйным кіраўніцтвам беларускай санацыі. Першапачаткова было заяўлена, што таварыства не будзе ставіць «вузкіх мэтаў той ці іншай партыі», а абмяжуецца адным культурніцтвам. У 1933 годзе пачалі ўтварацца гурткі, адкрыты 33 бібліятэкі-чытальні, наладжваліся лекцыі, спектаклі вандроўных тэатраў, разгорнута выдавецкая дзейнасць. ТБА дамагалася адкрыцця беларускіх школ, умацавання ўцалелых Віленскай і Навагрудскай беларускіх гімназій, выступала супраць паланізацыі, хоць не адмаўляла супрацоўніцтва з польскімі культурна-асветнымі арганізацыямі, асуджала палітычныя рэпрэсіі ў БССР.
Кіраўніцтва ТБА заклікала Таварыства беларускай школы (ТБШ) да сумесных школьных акцый, але імкнулася не дапусціць заходнебеларускую моладзь да ўдзелу ў палітычнай барацьбе. Дзейнасць ТБА жорстка крытыкавалі дзеячы КПЗБ і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). ТБА праследавалася польскімі ўладамі, адчувала фінансавыя цяжкасці. Эфектыўнай працы таварыства перашкаджалі ўзаемныя спрэчкі. А. Луцкевіч і А. Трэпка імкнуліся адстойваць незалежніцкія погляды, не ўхвалялі паланізацыю, настойвалі на збліжэнні ТБА з БХД; Р. Астроўскі выступаў за супрацоўніцтва з рэжымам санацыі, супраць паразумення з беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі. Пасля іх канчатковага разрыву ў 1934 г. дзейнасць ТБА прыйшла ў заняпад. 3-за палітычных меркаванняў таварыства адмовілася далучыцца да заключанага ў лютым 1936 года пагаднення паміж ТБШ і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры аб адзінстве дзеянняў у школьнай справе, назваўшы яго «акцыяй Камінтэрна».
Арганізацыя забаронена польскімі ўладамі 20 жніўня 1937 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.