Сіцыёс вуглаваты, сіцыёз вуглаваты[3] (Sicyos angulatus) — від кветкавых раслін роду Сіцыёс (Sicyos) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Аднагадовая травяністая расліна, шурпатая ад цвёрдых валаскоў[3]. Сцябло лазячае, з 3—5-раздзельнымі вусікамі, даўжынёй да 6,5[3] м. Лісце чаргаванае, простае, з 5-зубчастымі лопасцямі і сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, раздзельнаполыя, жаўтавата-белага колеру з зялёнымі палоскамі. Пялёсткаў — 5. Тычынкавыя кветкі ў пазушных гронках, песцікавыя — у пучках. Плод — шчаціністая гарбузіна са скурыстым каляплоднікам.
Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у т.л. на тэрыторыі Еўропы, Японіі.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Сициос — род Sicyos: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)