![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/Shechem.jpg/640px-Shechem.jpg&w=640&q=50)
Сіхем
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіхем, Сіхар (іўр.: שכם «плячо») — горад, які згадваецца ў Бібліі.
Старажытны горад | |
Сіхем | |
---|---|
![]() | |
32°12′49″ пн. ш. 35°16′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Цяпер Сіхем асацыюецца з Наблусам (археалагічныя раскопкі Тэл-Балата). Месца старажытнага Сіхема таксама звязана з традыцыйным месцам Грабніцы Іосіфа (Кніга Ісуса Навіна 24:32) і Студняй Якава, вядомай сустрэчай Ісуса Хрыста і самаранкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Jacob%27s_Well_1839.jpg/320px-Jacob%27s_Well_1839.jpg)
Пра сам Сіхем вядома, што ён існаваў у Самарыі некалькі тысячагоддзяў паміж гарамі Гарызім і Гевал на поўнач ад Вефіля і Сілома. Мясцовасць была багата арашонай і мела шмат абрыкосамі, персікамі, гранатамі, слівамі, ружамі і міртамі.[2]
Аднак, у II ці III стагоддзі ён быў пакінуты жыхарамі. З распаўсюджваннем хрысціянства ў Самарыі тут былі пабудаваны хрысціянскія храмы, а з VI стагоддзя тут размяшчалася біскупства. Побач рымлянамі быў пабудаваны горад Неапаль Флавія, назва якога пазней арабізавалась у Наблус.
Пры раскопках у Сіхеме (1913—1914 гг, 1926—1933 гг. і з 1957 года) выяўлены рэшткі абарончых умацаванняў, акропаль і разваліны храма.
Толькі праз стагоддзе пасля пачатку раскопак, у 2012 годзе, археалагічны парк быў адкрыты публіцы[3].