![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/Pluto_Serapis_and_Persephone_Isis_Heraklion_museum.jpg/640px-Pluto_Serapis_and_Persephone_Isis_Heraklion_museum.jpg&w=640&q=50)
Сінкрэтызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінкрэты́зм (ад стар.-грэч.: συγκρητισμός, літаральна «саюз полісаў Крыта») можа значыць:
1) Нерасчлененасць, якая характарызуе неразвіты стан якой-небудзь з’явы. Напрыклад, мастацтва на першапачатковых стадыях чалавечай культуры, дзейнасць і мысленне людзей, а таксама музыка, спевы, танец не былі яшчэ аддзелены адзін ад аднаго.
2) Змяшэнне, зліццё разнародных элементаў (напрыклад, розных культаў і рэлігійных сістэм у позняй антычнасці).