From Wikipedia, the free encyclopedia
Сільве́стр Канстанці́навіч Жуко́ўскі (руск.: Сильвестр Константинович Жуковский), або Сільвястрас Жукаўскас (літ.: Silvestras Žukauskas; 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861), фальварак Давайнішкі каля Пакроя — 26 лістапада 1937, Каўнас) — расійскі і літоўскі генерал. Стваральнік незалежнага літоўскага войска.
Сільвестр Жукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1937 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Літва |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Гады службы |
Расія (1881—1917) Літва (1918—1928) |
Званне | генерал |
Камандаваў | Вярхоўны галоўнакамандуючы Літоўскай арміі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, пасля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэнні, камандаваў ротам, батальёнам.
У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і перайшоў у лютэранства.
Браў удзел у Руска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Ціраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.
У Першую сусветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж года атрымаў званне генерал-маёра.
18 мая 1917 атрымаў у падначаленне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.
Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе Жукоўскі заняўся стварэннем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 мая 1919 быў старшынёй Генеральнага штаба[2], адначасна з 7 мая быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Літоўскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна планаваў Куркляйска-Панявежыскую аперацыю, у часе якой былі вызвалены Вількамір і Панявеж.
26 мая — 6 чэрвеня 1919 літоўскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызвалены Біржы, Радзівілішкі і Уцяна.
Сільвестр Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 года і падчас вайны з Польшчай. 29 мая 1921 падаў у адстаўку.
5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым літоўскай арміі, пасля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.
Памёр у 1937 і пахаваны на лютэранскіх могілках Коўны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.