Сікаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіка́са (фр.: Sikasso) — горад у паўднёвай частцы Малі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага рэгіёна і другім горадам у Малі па колькасці насельніцтва, якое па дадзеных на 2012 год складала 213 977 чалавек. Па дадзеных перапісу 1998 года насельніцтва Сікаса налічвала 113 803 чалавека. Размешчаны за 375 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны, горада Бамака, за 100 км на поўнач ад мяжы з Кот-д’Івуарам і за 45 км на захад ад мяжы з Буркіна-Фасо.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Сікаса
нко: ߛߌߞߊߛߏ߬
| ||||||||||||||||
Закрыць
У Сікаса жывуць прадстаўнікі этнічных груп бамбара, сенуфа, боба, малінке.