Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет
горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэ́дзінна-Атланты́чны хрыбе́т[1] — буйны сярэдзінна-акіянічны хыбет, найбуйнейшая горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна.
Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет | |
---|---|
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Атлантычны акіян |
Статус каштоўнасці | Папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[d] |
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) | World Heritage selection criterion (vii)[d], World Heritage selection criterion (viii)[d], World Heritage selection criterion (ix)[d] і World Heritage selection criterion (x)[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзяляе Паўночна-Амерыканскую і Еўразійскую пліты ў паўночнай Атлантыцы і Афрыканскую пліту ад Паўднёва-Амерыканскай ў паўднёвай Атлантыцы. Агульная даўжыня складае больш за 18 тыс. км[1][2].
Сістэма Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ўключае хрыбет Кніповіча, хрыбет Мона, Ісландска-Янмаенск хрыбет, хрыбет Рэйк’янес, Паўночна-Атлантычныт хрыбет, Паўднёва-Атлантычны хрыбет, Афрыканска-Антарктычны хрыбет[1]. Хрыбет разбіты папярочнымі разломамі на ссунутыя адносна адзін аднаго сегменты. Велічыня зруху дасягае 300—600 км[1][2]. У паўднёвай частцы Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет больш маналітны, з падводнымі вулканамі, вяршыні асобных з якіх утвараюць астравы (напрыклад, востраў Узнясення, востраў Святой Алены, востраў Трыстан-да-Кунья). Шырыня хрыбта павялічваецца ад 300 км у раёне вострава Ісландыя да 2500 км у паўднёвай Атлантыцы[3]. Адносная вышыня не перавышае 4 км[3].