![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Tectonic_plates.png/640px-Tectonic_plates.png&w=640&q=50)
Еўразійская пліта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўразійская пліта — літасферная пліта, якая пакрывае вялікую частку Еўразійскага кантынента. У Еўразійскую пліту не ўваходзяць Індастан, Аравійскі паўвостраў і частка ўсходняй Сібіры ўсходней Верхаянскага хрыбта. Заходняя частка Еўразійскай пліты распасціраецца да Сярэдняга Атлантычнага хрыбта і захоплівае частку Ісландыі. На поўначы еўразійскай пліты размешчаны велізарны шэльф, праз пасіўную кантынентальную ўскраіну пераходзячы ў басейн Паўночнага Ледавітага акіяна, і абмежаваны хрыбтом Гекеля. На поўдні Еўразійскай пліты размешчана велізарная калізіённая зона: пояс гор якія ўтварыліся ў выніку зачынення акіяна Тэціс і сутыкнення яе з Індастанскай плітай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Tectonic_plates.png/640px-Tectonic_plates.png)