![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Abomasum-reed4.jpg/640px-Abomasum-reed4.jpg&w=640&q=50)
Сычуг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сычу́г[1] (abomasum) — частка страўніка жвачных (апошні 4-ы аддзел складанага 4-камернага страўніка жвачных жывёл), так званы залозісты страўнік.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Stomach_of_a_beef.png/320px-Stomach_of_a_beef.png)
Сычуг адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Слізістая абалонка сычуга пакрыта прызматычным эпітэліем, утрымлівае фундальныя (дновыя), піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак, якія павялічваюць паверхню. Мускульная абалонка сычуга ўтворана вонкавым падоўжным і ўнутраным колцавым пластамі.
У сычугу цялят, якія сілкуюцца малаком, выпрацоўваецца рэнін — стрававальны сычужны фермент, які расшчапляе пептыды. Вылучаны з сычугоў маладых цялят і ягнят, гэты фермент выкарыстоўваецца пры вырабе сыру.