![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Simiensk%25C3%25A9_hory.jpg/640px-Simiensk%25C3%25A9_hory.jpg&w=640&q=50)
Сымен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сымен (амх.: ሰሜን ተራራ) — горны хрыбет у паўночнай частцы Эфіопскага нагор’я на паўночны ўсход ад Гондэра. Назва мясцовасці на амхарскай мове азначае «поўнач». Найвышэйшы пункт — гара Рас-Дашэн вулканічнага паходжання. Яе вышыня над узроўнем мора па розных крыніцах ацэньваецца ад 4533 м да 4620 м. Гэта найвышэйшы пункт Эфіопіі і чацвёрты ў Афрыцы.
Хуткія факты Сымен, Краіна ...
Сымен | |
---|---|
амх. ሰሜን ተራራ | |
![]() | |
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | Рас-Дашэн |
Вышыня | 4623 м |
![]() |
Закрыць
З-за вышыннасці Сыменскія горы — адно з нямногіх месцаў у Афрыцы, дзе снег выпадае рэгулярна. Сымен складаецца з плато, падзеленых далінамі і з узвышанымі вяршынямі. Падобную геалагічную будову ў Афрыцы маюць Драконавыя горы на поўдні кантынента. Частка тэрыторыі плошчай 22,5 тыс. га ў 1969 годзе была адведзена пад нацыянальны парк Горы Сымен, які ў 1978 г. стаў аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.