Сыма Цянь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыма Цянь (кіт.: 司馬遷 / 司马迁; нарадзіўся ў 145 ці каля 135 г. да н.э., памёр каля 90 н. да н.э.) — патомны гістарыёграф дынастыі Хань, пісьменнік, астраном. Вядомы як стваральнік «Шы-цзі» — грандыёзнай працы, якая апісвае гісторыю Кітая ад міфічных родапачынальнікаў і да сучасных Сыма Цяню часоў. Дзякуючы гэтай працы набыў рэпутацыю бацькі кітайскай гістарыяграфіі, часам яго называюць кітайскім Герадотам[2][3].
Сыма Цянь | |
---|---|
司馬遷 | |
| |
Дата нараджэння | не пазней за 135 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 87 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сыма Цянь[d] |
Дзеці | Sima Qian's daughter (Yang Bis wife)[d] і Sima Lin[d][1] |
Род дзейнасці | гісторык, паэт, пісьменнік, астролаг, філосаф, матэматык, астраном |
Навуковая сфера | гістарыяграфія |
Вядомы як | стваральнік «Шы-цзі» |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваю працу над «Шы-цзі» працягнуў пасля смерці свайго бацькі, Сыма Тана, унёсак якога ў стварэнні твора цалкам не вызначаны. Твор быў атрыманы Сыма Цянем у спадчыну ад яго бацькі ў 110 годзе да н.э. Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, Сыма Цянь у 99 годзе да н.э. быў вымушаны пакінуць імператарскі двор, але ён не пакончыў жыццё самагубствам, паводле старажытнага звычая, таму што хацеў працягнуць працу па творам.
Пасля кастрацыі, Сымы стаў першым еўнухам у кітайскай гісторыі, служачы пры гэтым імператарскім сакратаром. З тых часоў было прынята пры двары мець еўнухаў.