From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Леанід Ерын | ||||||
Пераемнік | Юрый Жадобін | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1957 (67 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 27 студзеня 1957 у в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).
Пасля вучобы ў Светлагорскім ТВ-50 Гомельскай вобласці паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут, па канчатку якога працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэху Мінскага керамічнага завода ПА «Мінскбудматэрыялы».
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1984 года: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, супрацоўнік, старшы супрацоўнік УКДБ БССР па Мінскай вобласці. У 1989 годзе прызначаецца намеснікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Мінскай вобласці (з 1992 года — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці).
У 1993—1994 гадах — старшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспекцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.
5 лістапада 1997 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, курыруе пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Да прызначэння на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі.
25 жніўня 1998 года палкоўнік Сцяпан Сухарэнка, які выконваў абавязкі намесніка старшыні КДБ, прызначаны начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Мінску і Мінскай вобласці.
23 лютага 2000 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра[1].
17 кастрычніка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2005 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасля вызвалення ад пасады Леаніда Ерына)[2].
Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што апазіцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку збіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сістэму водазабеспячэння. Расследаванне не скончылася нічым, аднак Сухарэнка і пазнейшых інтэрв’ю настойваў на праўдзівасці гісторыі з пацукамі[3].
17 ліпеня 2007 года вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую работу».
У канцы ліпеня 2008 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арменіі Сцяпана Сухарэнка. 14 жніўня 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі[4]. Да 2015 года Сухарэнка быў паслом у Арменіі, пасля працаваў у Банку развіцця, адкуль сышоў у 2018 годзе.
У 2011 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, якія былі прызнаны Еўрапейскім Саюзам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5][6].
Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7][8][9].
Жанаты, мае сына і дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.