![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Flag_of_South_Sudan.svg/langbe-640px-Flag_of_South_Sudan.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Паўднёвага Судана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Паўднёвага Судана — афіцыйны нацыянальны сімвал, разам з гербам і гімнам. Зацверджаны 9 ліпеня 2005 часовай канстытуцыяй тады яшчэ рэгіёну Судана, у адпаведнасці з Найвашскім пагадненнем (руск.) (бел., якое стала завяршэннем Другой грамадзянскай вайны ў Судане.
Хуткія факты Сцяг Паўднёвага Судана, Зацверджаны ...
Закрыць
Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасці сцяга Народнай арміі вызвалення Судана.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос чорнага, чырвонага і зялёнага колераў, падзеленых паміж сабой двума белымі гарызантальнымі палосамі, што робіць яго падобным на сцяг Кеніі. У тронка размешчаны роўнабаковы трохкутнік сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваная залатая зорка.