From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Васілевічаў — сцяг горада Васілевічы Рэчыцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 года № 77.
Блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога контур хвойнага дрэва белага колеру.
Удзельнікі стварэння герба з Васілевіцкага гарвыканкама паклалі ў аснову афіцыйнага геральдычнага сімвала свайго горада стылізаваны контур хвоі, чым вылучылі галоўны аб’ект, на які ў гэтым рэгіёне накіравана дзейнасць людзей. У цяперашні час сярод прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёне вылучаецца лесаўчастак Мазырскага лесанарыхтоўчага аб’яднання.
Такім чынам, выява хвойнага дрэва, высакароднага срэбнага колеру ў блакітным полі шчыта, які характарызуе таксама багацце вадаёмаў, арганічна адлюстроўвае гісторыю асноўнай дзейнасці мясцовых жыхароў.
Сцяг зацверджаны рашэннем Васілевіцкага гарадскога выканаўчага камітэта 27 верасня 2001 года № 82[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.