From Wikipedia, the free encyclopedia
Схул — пячора на гары Кармель ў Ізраілі. Знаходзіцца ў 20 км на поўдзень ад горада Хайфа і ў 3 км ад берага Міжземнага мора.
Схул | |
---|---|
Каардынаты: 32°40′14,40″ пн. ш. 34°57′58,10″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Ізраіль, Кармель |
Дагістарычны ўчастак ўпершыню раскапала Дораці Гарод летам 1928 года[1].
У пячоры Схул сяліліся напераменку то неандэртальцы (да 130 і 65-47 тыс. гадоў назад), то чалавек разумны (130-80 і пасля 47 тыс. гадоў таму)[2]. Пячора была заселеная ў перыяд сярэдняга палеаліту, 200-45 тыс. гадоў назад[3].
У пячоры Схул было выяўлена 14 шкілетаў, большасць з якіх у 1932 годзе знайшоў Тэадор Мак-Коўн (Theodore D. McCown). Неандэртальцы са Схула ставяцца да больш прагрэсіўнай групы блізкаўсходніх гамінід Схул-Кафзэх, якія прыкметна адрозніваюцца ад больш прымітыўных і падобных на еўрапейскіх неандэртальцаў мясцовых знаходак з пячор Табун, Амуд і Кебара[4].
Рэшткі, знойдзеныя ў пячоры Схул, разам з выяўленымі ў іншых пячорах у запаведніку Нахаль-Меарот (Вадзі-эль-Мугара) і ў пячоры Мугарэт-эль-Зуціе , былі класіфікаваны ў 1939 годзе Артурам Кейтам і Тэадорам Мак-Кощнам як від Palaeoanthropus palestinensis — нашчадак Homo heidelbergensis[5][6][7].
Надпяточная костка Схул IV узростам 100 тыс. гадоў мае марфалагічнае падабенства з тараннай (надпятачнай) косткай гамінідаў з сібірскай Байгары узростам 43 тыс. гадоў[8][9]. Патылічная костка, выяўленая на востраве Мероўскі ў Саратаўскай вобласці, мае падабенства з архаічным сапіенсам Схул V[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.