Суна (Сунскі раён)
пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суна.
Суна (руск.: Суна́) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Сунскага раёна Кіраўскай вобласці Расіі, а таксама Сунскага гарадскога паселішча. Пасёлак знаходзіцца па схіле каля ракі Суны.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Суна
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Стары цэнтр сфармаваўся вакол царквы Ушэсця (1754—1830), забудова раскінулася па схіле гары. Знаходзіцца за 95 км на поўдзень ад абласнога цэнтра — горада Кірава. Заснаваны ў 1650 годзе як Сунская вотчына Вяцкага Успенскага Трыфанава манастыра. Рашэннем Кіраўскага аблвыканкама ад 26 студзеня 1971 г. № 34 сяло Суна пераўтворана ў рабочы пасёлак гарадскога тыпу.