Су́мчаты воўк, тасманійскі воўк, тылацын (Thylacinus cynocephalus) — драпежнае сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства Тылацынавыя (Thylacinidae). Належыць да вымерлых відаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Сумчаты воўк |
Сумчатыя ваўкі (Thylacinus cynocephalus) на ілюстрацыі да Брэма |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Thylacinus cynocephalus (Harris, 1808)
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае.
Быў пашыраны ў Аўстраліі. Пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пачатку ХХ стагоддзя толькі на востраве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х гадоў.
У 1999 годзе Аўстралійскі музей (англ.) (бел. у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораў[2].
Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў.