![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Sumqay%25C4%25B1t%25C3%25A7ay_2.jpg/640px-Sumqay%25C4%25B1t%25C3%25A7ay_2.jpg&w=640&q=50)
Сумгаіт (рака)
рака ў Азербайджане / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сумгаіт (значэнні).
Сумгаіт (азерб.: Sumqayıtçay) — рака ў Закаўказзі, ва ўсходняй частцы Азербайджана.
Хуткія факты Сумгаіт, Характарыстыка ...
Сумгаіт | |
---|---|
азерб. Sumqayıtçay | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | |
Басейн | 1 800 км² |
Расход вады | 1,1 м³/с (у нізоўі) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Каўказ |
• Каардынаты | 40°56′27″ пн. ш. 48°32′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Каспійскае мора |
• Каардынаты | 40°36′59″ пн. ш. 49°36′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Каспійскае мора |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 198[3][4] (182[5]) км. Плошча вадазбору каля 1750[3] (каля 1800[4][5]) км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1,1 м³/с, каля сяла Перакешкюль (азерб.: Pirəkəşkül) — 1,75[3] м³/с.
Рака бярэ пачатак у гарах Вялікага Каўказа. Упадае ў Каспійскае мора каля горада Сумгаіт. У ніжнім цячэнні перасякае Самур-Апшэронскі канал[3][5]. Жыўленне мяшанае. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.