![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/S%25C3%25BAlur_from_Hamrar_%2528close%2529.jpeg/640px-S%25C3%25BAlur_from_Hamrar_%2528close%2529.jpeg&w=640&q=50)
Сулур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сулур (ісл.: Súlur) — вулкан у Ісландыі.
Сулур размешчаны ў паўночнай частцы Ісландыі, у рэгіёне Нардурланд Эйстра. Ён з’яўляецца часткай сістэмы патухлага вулкана Керлінг, які знаходзіцца па суседстве. Сулур мае дзве вяршыні, больш высокая дасягае 1213 метраў, меншая — 1144 метраў. Гара знаходзіцца на паўднёвым-захадзе ад найбуйнейшага горада Паўночнай Ісландыі — Акюрэйры.
Гара пакоіцца на 500-метровай базальтавай падэшве. Горны масіў, у які ўваходзяць Керлінг і Сулур, уключае ў сябе яшчэ некалькі вяршыняў (напр. Litli-і Stori Krummi — горы Малы Крумкач і Вялікі Крумкач). У нізінах паміж гарамі захоўваюцца рэшткі ледавіка.
Вулканічная сістэма Керлінг-Сулур актыўна выкарыстоўваецца аматарамі горнага турызму.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |