From Wikipedia, the free encyclopedia
Касіяпе́я (лац.: Cassiopeia; народная назва — Касцы[1]) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Самыя яркія зоркі Касіяпеі (ад 2,2 да 3,4 зорнай велічыні) ўтвараюць фігуру, падобную на літары «М» або «W». Сузор’е займае на небе плошчу ў 598,4 квадратнага градуса і змяшчае каля 150 зорак, бачных няўзброеным вокам; з іх 90 зорак — ярчэй за 6m. Большая частка сузор’я ляжыць у паласе Млечнага Шляху і ўтрымлівае шмат рассеяных зорных скопішч. Сузор’е з’яўляецца незаходным на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Cassiopeiae) |
---|---|
Скарачэнне | Cas |
Плошча | 598,4 кв. градусаў (1,451%) |
Самыя яркія зоркі (велічыня < 3m) |
|
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
157 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 12°Пд (цалкам) 12°Пд – 43°Пд (часткова) |
Касіяпея ўключае астэрызм, які фарміруе запамінальны вобраз сузор’я — 'W-астэрызм' . Ён складаецца з самых яскравых зорак сузор’я, ε (Сегін), δ (Рукбах), γ (Наві), α (Шэдар) і β (Каф), якія ўтвараюць фігуру, якая нагадвае лацінскую літару «W».
Найбольш яркія зоркі ε (Сегін), δ (Рукбах), γ (Наві), α (Шэдар) і β (Каф), якія ўтвараюць фігуру W, маюць бляск 3,4; 2,7; 2,4; 2,2 і 2,3 бачнай зорнай велічыні.
Незвычайнай зменнай зоркай з’яўляецца Гама Касіяпеі — Наві. Гэта — новападобная зорка, яркасць якой можа змяняцца ад 1,6m да 3m.
Зусім інакш паводзіць сябе ρ Касіяпеі, якая адносіцца да класа зорак-звышгігантаў (яна ў 40 разоў цяжэйшая і прыкладна ў 500 000 разоў ярчэйшая за Сонца). Вялікую частку часу яе бляск нязменны і блізкі да 4m. Але часам бляск спадае да 6,2m, і тады ρ Касіяпеі становіцца недасягальнай для няўзброенага вока. Прычынай змены бляску з’яўляюцца выкіды зоркай газу ў прастору, якія прыводзяць да аслаблення яе бачнай яркасці.
η Касіяпеі — падвойная зорка. Галоўная зорка (3,7m) — жоўты гігант, спадарожнік (7,4m) — маленькая чырвоная халодная зорка з тэмпературай паверхні, блізкай да 3000 К. Абедзве зоркі круцяцца вакол агульнага цэнтра цяжару з перыядам 526 год. Яны знаходзяцца параўнальна блізка ад Сонца — на адлегласці 20 светлавых гадоў.
Жоўтая карлікавая зорка μ Касіяпеі (5,3m) прыкметная сваім вельмі хуткім перамяшчэннем. Кожную секунду яна аддаляецца ад нас амаль на 100 км і пры гэтым ссоўваецца і ў папярочным кірунку. За тысячагоддзе яна праходзіць на небе адлегласць, роўную падвоенаму бачнаму папярочніку месяцавага дыска. Упершыню ў зорныя каталогі μ Cas была занесена Ціха Брагэ.
Старажытнае сузор’е. Уключана ў каталог зорнага неба Клаўдзія Пталемея «Альмагест». Названа імем Касіяпеі — у грэчаскай міфалогіі жонкі эфіопскага цара Кефея і маці Андрамеды. Паводле адной з версій міфа, Касіяпея за сваю хвальбу была прывязана да крэсла, седзячы на якім, была павінна кружыцца вакол Паўночнага Полюса, куляючыся галавой уніз.
У некаторых арабскіх рукапісах сузор’е завецца «Сядзячая жанчына».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.