беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
NAVIBAND, або NAVI (бел.: Наві́) — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-поп, фолк-рок. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця».
NAVIBAND | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | інды-поп, фолк-рок |
Гады | з 2013 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Іншыя назвы | NAVI |
Мовы песень | беларуская і руская |
Склад | Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка, Аляксандр Табольскі, Уладзіслаў Чашчавік, Уладзімір Бегер |
naviband.by (бел.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.[1]
Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды
У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла Дыяна Арбеніна, разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.
У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!
Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра». Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестывалю «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.[2]
У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdob și Zdub.
Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад Тузін Гітоў, узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».
Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «Гісторыя майго жыцця»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».
У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.
14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Па выніках галасавання ў паўфінале «Еўрабачання» 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.
22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька».
Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі.
У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні трапілі ў «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і свят у Беларусі.
Год | Арыгінальная назва | Па-беларуску |
---|---|---|
2015 | Доброе утро | Добрага ранку |
2015 | Плакалі ветры | - |
2016 | Гэта зямля | - |
2017 | Гісторыя майго жыцця | - |
2017 | А дзе жывеш ты? | - |
2018 | Бяжы | - |
2018 | Рэчанька | - |
2018 | Молодость в кармане | Маладосць у кішэні |
2018 | Сумне море | Сумнае мора |
2018 | Аднойчы І Назаўжды | - |
2019 | Вдаль | Удалечыню |
2019 | Галилео (Два человека) | Галілеа (Два чалавека) |
2019 | When the Party’s Over | Калі вечарыны скончаны |
2019 | Один из нас | Адзін з нас |
2020 | Іншымі | - |
2020 | Девочка в белом | Дзяўчынка ў белым |
2020 | Миллионы больших сердец | Мільёны вялікіх сэрцаў |
2021 | Снег | Снег |
2021 | Вольныя сны | - |
2021 | Плейлисты | Плэйлісты |
2021 | Girl in White | Дзяўчынка ў белым |
2021 | Однажды | Аднойчы |
2021 | Сумнае свята | - |
2022 | Мары | - |
2022 | Свяці | - |
2022 | Печаль | Смутак |
2023 | Біжи | Бяжы |
2023 | Купалінка | - |
2023 | Поезд | Цягнік |
2024 | Прабач | - |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.