![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Proterogyrinus_DB.jpg/640px-Proterogyrinus_DB.jpg&w=640&q=50)
Стэгацэфалы
выкапнёвыя земнаводныя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэгацэфа́лы[1], панцырнагаловыя[1], покрыўначарапныя[1] (Stegocephalia — «панцырнагаловыя») — выкапнёвыя земнаводныя, адны з першых пазваночных, якія выйшлі ў канцы дэвону на сушу. Драпежнікі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Proterogyrinus_DB.jpg/320px-Proterogyrinus_DB.jpg)
Продкамі стэгацэфалаў з’яўляліся касцявыя рыбы, якія мелі дадатковыя органы дыхання ў выглядзе лёгачных мяшкоў. Жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах. Да сцэгацэфалаў адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атрады падкласу лепаспандыльных і лабірынтадонтаў[1]. Найбольш блізкія да стэгацэфалаў кісцяпёрыя рыбы, шкілет якіх мае шмат падобных рыс са шкілетам стэгацэфалаў. Стэгацэфалы вымерлі ў пачатку мезазою.
Даўжыня складала ад 10 см да 3—4 м[1]. Тулава ўкрыта касцянымі шчыткамі, чэрап зверху — масіўнай касцяной пласцінай.