Стыгабіёнты
жывёлы, якія жывуць выключна ў падземных водах From Wikipedia, the free encyclopedia
жывёлы, якія жывуць выключна ў падземных водах From Wikipedia, the free encyclopedia
Стыгабіёнты[1] — жывёлы, якія жывуць выключна ў падземных водах. Назва паходзіць ад назвы міфічнай ракі Стыкс (стар.-грэч.: Στύξ — «пачвара», лац.: Styx), што працякала ў падземным царстве[2].
Да стыгабіёнтаў адносяцца пастаянныя насельнікі водаў пячор — многія віды вышэйшых (амфіподы, ізаподы) і ніжэйшых (астракоды, капеподы) ракападобных, некаторыя малюскі, рыбы (віды родаў Amblyopsis, Tiphlichtys, Chologaster) і іншыя. Ім уласцівы рэгрэсіўныя прыкметы (страта пігментацыі покрыва цела, рэдукцыя органаў зроку, гіпертрафія канечнасцей і інш.).
Стыгабіёнтаў адрозніваюць ад стыгафілаў (жывёл, здольных існаваць таксама і ў паверхневых водах) і стыксагенаў (жывёл, якія выпадкова трапілі ў падземныя воды і прыстасаваліся да жыцця ў іх)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.