![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Exterior_of_the_Palazzina_di_caccia_of_Stupinigi.jpg/640px-Exterior_of_the_Palazzina_di_caccia_of_Stupinigi.jpg&w=640&q=50)
Ступініджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ступініджы (Palazzina di caccia di Stupinigi) — загарадная рэзідэнцыя манархаў Савойскага дому ў аднайменным прадмесці горада Нікеліна (10 км на паўднёвы захад ад Турына), якая ў ліку іншых рэзідэнцый Савойскай дынастыі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Славутасць | |
Ступініджы | |
---|---|
італ.: Palazzina di caccia di Stupinigi | |
![]() | |
44°59′42″ пн. ш. 7°36′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Філіпа Ювара |
Сайт | ordinemauriziano.it/… (італ.) |
![]() |
У Сярэднявеччы ўласнасць малодшай галіны Савойскага дому, паляўнічыя ўгоддзі ў Ступініджы ў XVI стагоддзі належалі маркізам з роду Палавічына. Кароль Віктар-Амадэй II даручыў Філіпа Ювару выбудаваць у Ступініджы паляўнічы домік для знаходжання двара падчас выездаў караля на паляванне. Будаўніцтва пачалося ў 1729 годзе і працягвалася з перапынкамі на працягу ўсяго XVIII стагоддзя. Над аздабленнем унутраных пакояў працавалі майстры з Венецыі.
У XIX стагоддзі Ступініджы выкарыстоўваўся манархамі для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў і вясельных свят. У наш час палац займае музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На першапачатковае прызначэнне будынка ўказвае статуя аленя на даху.