Стрэльна
пасёлак у складзе Санкт-Пецярбурга, Расія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэ́льна (руск.: Стре́льна) — пасёлак у Расіі, муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Петрадварцовага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на паўднёвым беразе Фінскага заліва, на рэках Стрэлка і Кікенка. Насельніцтва станам на 2015 год складае 13 632 чал.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак
Стрэльна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Праз Стрэльну праходзіць Пецяргофская дарога, а маршрут трамвая № 36, які заканчваецца ў ёй — спадчына ўнікальнай транспартнай лініі АРАНЭЛ - першага ў Расійскай імперыі праекта прыгарадных электрацягнікоў, які павінен быў звязаць Стрэльну з Нарвскай заставай. Таксама праз пасёлак праходзіць участак Балтыйскай лініі Акцябрскай чыгункі, па якой ідуць у тым ліку і прыгарадныя цягнікі з прыпынкам на станцыі Стрэльна.