![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/KK-liegend.jpg/640px-KK-liegend.jpg&w=640&q=50)
Стральба кулявая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стральба́ кулява́я[1] — адзін з відаў стралковага спорту. У дадзеным відзе спорту стральба ажыццяўляецца з пнеўматычных (4,5 мм), малакаліберных (5,6 мм) і буйнакаліберных (7,62 мм для вінтовак і 7,62—9,65 мм для пісталетаў) вінтовак і пісталетаў куляй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/KK-liegend.jpg/640px-KK-liegend.jpg)
Падзяляецца на стральбу з пісталета, вінтоўкі, стральбу з вінтоўкі па рухомай мішэні. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10, 25, 50, 100 і 300 метраў. Кулявая стральба ўваходзіць у біятлон (з малакалібернай вінтоўкі), марское мнагабор’е. Стральба з пісталета ўваходзіць у пяцібор’е і ваенна-прыкладныя мнагабор’і.
Першыя спаборніцтвы па стральбе з вінтоўкі адбыліся ў 1824 годзе ў Швейцарыі. У праграму Алімпійскіх гульняў уваходзяць з 1896 года. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1897 года. Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1924 года.