Пісталет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісталет — караткастволавая агнястрэльная зброя, прызначаная для стральбы з адной рукі на кароткіх дыстанцыях (часцей за ўсё 25—50 м), у асноўным як сродак асабістай абароны. Звычайна мае магазін на 5-20 патронаў. Таксама пісталеты выкарыстоўваюцца ў спорце (спартыўны пісталет), альбо як іменная ўзнагародная зброя.
Пісталеты могуць дадаткова камплектавацца каліматарнымі прыцэламі, лазернымі цэлеўказальнікамі, глушыцелем і тактычным ліхтаром. Таксама на некаторых пісталетах прадугледжана ўсталяванне прыклада.