Стартап
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стартап, стартап-кампанія (ад англ.: startup «пачынаць спачатку») — маладая кампанія, створаная для праверкі і распрацоўкі новай бізнес-ідэі. Стартапы будуюцца на аснове навуковых інавацый або інавацыйных тэхналогій, якія яшчэ не прадстаўлены на рынку. Стартапы маюць абмежаваны набор рэсурсаў, напачатку сутыкаюцца з высокай нявызначанасцю і часта правальваюцца, толькі невялікая іх частка становіцца паспяховым бізнесам.
У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак гэтае паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.
Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі для ўсяго свету, так і інавацыйнымі ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй.
Сярод стартапаў, якія былі створаны беларусамі, вядомыя PandaDoc, MAPS.ME, MSQRD, Flo, OneSoil.[1]