адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Старасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старое Сяло.
Старасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Старое Сяло |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 429 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 ліпеня 1957 года ў склад сельсавета з Азяранскага сельсавета перададзена вёска Слабада-Радамысль[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кісцянёўскага і Станькаўскага сельсаветаў[2]. 19 верасня 1963 года з часткі Старасельскага сельсавета зноў утвораны Кісцянёўскі сельсавет (10 населеных пунктаў: Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[3]. 14 снежня 1977 года скасаваны пасёлак Парня[4]. 2 ліпеня 1979 года скасаваны пасёлак Сіняе Мора[5]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Кісцянёўскага сельсавета перададзена вёска Азярышча[6]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Руднецкі Лес[7]. 5 верасня 2000 года ў склад Кісцянёўскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[8]. 29 сакавіка 2011 года скасавана вёска Міжыдзерава[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1839 чалавек[10], з іх 94,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1429 чалавек[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.