![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Kultury_APZ.svg/langbe-640px-Kultury_APZ.svg.png&w=640&q=50)
Старажытныя пуэбла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытныя пуэ́бла (англ.: Ancient Puebloans, Ancestral Puebloans), або анаса́зі (англ.: Anasazi) — адна з найбольш славутых дакалумбавых археалагічных культур Паўночнай Амерыкі. Існавала на працягу VIII — XIV ст. на паўднёвым захадзе сучасных ЗША.
Хуткія факты Анасазі, Геаграфічны рэгіён ...
Анасазі | |
---|---|
![]() | |
Геаграфічны рэгіён | Паўночная Амерыка |
Лакалізацыя | Юта, Арызона, Нью-Мексіка, Каларада |
Датаванне | VIII стагоддзе — XIV стагоддзе |
Носьбіты | індзейцы |
Тып гаспадаркі | земляробства, рамяство |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Назвы старажытныя пуэбла і анасазі таксама вызначаюць носьбітаў гэтай культуры, якія дасягнулі значных поспехаў у развіцці земляробства, архітэктуры і мастацтва.
Помнікі архітэктуры старажытных пуэбла Меса-Вердэ, Чака і Таас-Пуэбла з’яўляюцца часткай сусветнай спадчыны чалавецтва.