Станіслаў Уладзіслававіч Шостак (польск.: Stanisław Szostak; 14 студзеня 1898, Беразіно — 11 лютага 1961), Лондан — польскі вайсковец, палкоўнік бранятанкавых войскаў Войска Польскага (міжваенная Польская Рэспубліка). Адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польшчы.
Станіслаў Уладзіслававіч Шостак | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1898 |
Месца нараджэння | Беразіно, Расійская імперыя |
Дата смерці | 11 лютага 1961 (63 гады) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя(1898—1917) Расійская рэспубліка(1917—1918) Польшча (1918—1961) |
Род войскаў | бранятанкавыя |
Гады службы | 1917—1947 |
Званне | Палкоўнік Польшчы |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Польска-савецкая вайна, Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава і Марыі з Нецяёўскіх.
У 1917 годзе скончыў гімназію з залатым медалём. Затым быў прыняты на вучобу юнкерам у Мікалаеўскую інжынерную школу ў Петраградзе. Пасля няўдалага мецяжу юнкераў Юнкерс 29 кастрычніка 1917, мэтай якога быў арышт бальшавіцкага ўрада, кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 18 снежня 1917 года пры дапамозе галоўнакамандуючага Польскага Вайсковага Камітэта у Петраградзе, Станіслаў Шостак уступіў у юнкерскую каманду Першага рыцарскага легіёна ў першым Польскім Корпусе. Пасля арганізацыі Легіёну Падхарунжых служыў у ім да 9 чэрвеня 1918 года. У студзені 1918 года браў удзел у бітве польскіх фарміраванняў з бальшавіцкімі войскамі за Бабруйск.
Пасля роспуску Першага корпуса 9 снежня 1918 года перапыніў навучанне ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце і добраахвотна ўступіў у Беларускі полк стральцоў Першай Літоўска-Беларускай дывізіі, якой камандаваў генерал Ян Радкоўскі як камандзір аддзялення ў званні радавога. Пазней камандаваў узводам у званні капрала. Ваяваў на Літоўска-Беларускім фронце ў складзе тэхнічнай палкавой службы. У гэтым палку быў да 20 мая 1920 года.
З 21 мая па 18 жніўня 1920 года — слухач Пяхотнай школы падхарунжых у Варшаве. Пасля заканчэння курсу накіраваны ў рэзерв батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты на пасаду камандзіра ўзвода. 3 мая 1922 года прысвоена званне лейтэнанта. У чэрвені 1922 года — ад’ютант 2-га батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты.
У пачатку 1924 года быў курсантам у Цэнтральнай танкавай школе пры 1 танкавым палку. Ад жніўня 1925 года камандзір узвода 7-й танкавай роты. У 1928—1931 камандаваў 6, 7, а пасля 4-й танкавай ротамі. 19 сакавіка 1928 года прысвоена званне капітана. Ад чэрвеня 1931 года да красавіка 1934 года быў выкладчыкам Трэніровачнага бранятанкавага цэнтра ў Варшаве. У 1935—1938 гадах кіраваў справамі навучальнага сектара Штаба бранятанкавых войскаў Міністэрства абароны Польшчы. 19 сакавіка 1937 прысвоена званне маёра бранятанкавых войскаў. Ад красавіка 1938 года намеснік камандзіра 7-га танкавага батальёна ў Гродне. У верасні 1939 года прызначаны на пасаду камандзіра мабілізаванага 32-га танкавага дывызіёну.
У яго складзе ваяваў пад Граевам і Шчучынам. Прыкрываў адступленне Падляскай кавалерыйскай брыгады. 12 верасня прымаў удзел у бітве пад г. Кіта. Ад 16 верасня камандаваў ужо спешаным дывізіёнам, змагаючыся за Гродна і вёску Гібы. 24 верасня на чале групы салдат дывізіёну перайшоў літоўскую мяжу і быў інтэрнаваны.
Да ліпеня 1940 года знаходзіўся у лагерах для інтэрніраваных: Кальварыя, Куршаны і 5-ы форт у Коўне. Пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам адасланы ў Казельск-2, а пазней у лагер НКВД у Гразаўцы на Валагодчыне. Летам 1941 года пасля падпісання савецка-польскага дагавора ад 30 ліпеня 1941 года вызвалены, а з 25 жніўня зноў у Войску Польскім пад камандаваннем генерала Андэрса.
Удзельнічаў у ваенных кампаніях. Камандаваў бранятанкавымі падраздзяленнямі.
Ад 1946 года — у Вялікабрытаніі.
Памёр у 1961 годзе ў выніку аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Лондане.
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.