From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Нарбут (4 мая 1853, б. маёнтак Шаўры Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 11 сакавіка 1926) — беларускі урач, вучоны-медык, мецэнат, сын Тэадора Нарбута.
Станіслаў Нарбут | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1926 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Тэадор Нарбут |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | медыцына |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 4 мая 1853 года ў б. маёнтку Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Воранаўскі раён). Скончыў 1-ю віленскую класічную гімназію (1871), з 1872 года вучыўся ў Баварскім універсітэце ў Мюнхене, выключаўся за ўдзел у хваляваннях, заплаціў буйны штраф. Абараніў дысертацыю аб каўтуне на ступень доктара хірургіі і акушэрства (7.08.1879). У 1891 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт, атрымаў дыплом лекара.
З 1904 года на пасадзе ўрача Нова-Аляксандраўскага павета. Жыў у Браславе, дзе на ўласныя сродкі збудаваў бальніцу. У Першую сусветную вайну ўзначальваў лазарэт на Паўночна-Заходнім фронце, цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 годзе вяртаецца да лячэбнай практыкі.
Памёр 11 сакавіка 1926 года. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе. У 1927 годзе на сродкі, сабраныя жыхарамі, яму пабудаваны помнік.