![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Stanis%25C5%2582aw_Wyspia%25C5%2584ski%252C_Autoportret.jpg/640px-Stanis%25C5%2582aw_Wyspia%25C5%2584ski%252C_Autoportret.jpg&w=640&q=50)
Станіслаў Выспяньскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Матэвуш Ігнацы Выспяньскі (польск.: Stanisław Mateusz Ignacy Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў — 28 лістапада 1907, Кракаў) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр'ераў. Дзейнасць С. Выспяньскага ў выяўленчым мастацтве характарызуецца вялікай разнастайнасцю: праекты вітражоў (чатыры з іх у кракаўскім Францысканскім касцёле), дэкарацыйны насценны жывапіс, шматлікія партрэты, пейзажы. Пэўны час С. Выспяньскі быў галоўным мастаком часопіса «Życie», рэдагаванага С. Пшыбышэўскім.
Станіслаў Выспяньскі | |
---|---|
польск.: Stanisław Wyspiański | |
![]() Аўтапартрэт, 1902 | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Wyspiański |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1869(1869-01-15) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 лістапада 1907(1907-11-28) (38 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Franciszek Wyspiański[d] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, архітэктар, пісьменнік, драматург, перакладчык, сцэнограф |
Жанр | драма |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мадэрн |
Уплыў | Ян Матэйка |
Уплыў на | Wojciech Jastrzębowski[d] |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Адзін з найбольш выдатных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім). Шырока вядомыя яго п'есы: «Варшавянка» (1898), «Мелеагр» (1899), «Праклён» (1900), «Вызваленне» (1903), «Лістападаўская ноч» (апубл. 1908), «Вяртанне Адысея» (апубл. 1917).
Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма «Вяселле» (1901), дзе аўтар, пераходзячы ад рэалістычнай да натуралістычнай, неарамантычнай і сімвалістычнай формаў, ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, «разначыннай» інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем. У розных крыніцах «Вяселле» называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.