From Wikipedia, the free encyclopedia
Стаматыт (ад стар.-грэч.: Στόμα — рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзяснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70 % хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.
Стаматыт | |
---|---|
МКХ-10 | K12. |
МКБ-10-КМ | K12.1 |
МКХ-9 | 528.0 |
МКБ-9-КМ | 528.0[1] і 528.00[1] |
DiseasesDB | 27158 |
MedlinePlus | 001052 |
MeSH | D013280 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фоліевую кіслату, жалеза і селен ежа, трэба лячыць хворыя зубы, піць толькі з асабістага посуду, менш прыкладаць пальцы да рота, спажываць толькі мытую садавіну і гародніну, мыць рукі перад ядой[2].
Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].
Прыкметы хваробы: пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.