Стакгольмскі каралеўскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стакгольмскі каралеўскі палац (шведск.: Stockholms slott) — афіцыйная рэзідэнцыя шведскіх манархаў на параднай набярэжнай вострава Стадхольмен у цэнтры Стакгольма.
Славутасць | |
Стакгольмскі каралеўскі палац | |
---|---|
59°19′36″ пн. ш. 18°04′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Нікадэмус Тэсін і Carl Hårleman[d] |
Дата заснавання | 1760 |
Сайт | kungligaslotten.se (шведск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Сярэднявеччы на месцы палаца высіўся Стакгольмскі замак, закладзены Біргерам Ярлам для абароны воднага шляху з Балтыкі ў Маларэн. З будаўніцтва гэтага замка пачалася гісторыя горада Стакгольма.
Пры Юхане III пануры замак змяніла элегантная рэзідэнцыя, вытрыманая ў духу рэнесансу. Да канца XVII ст. яна была палічана састарэлай, і ў 1690-97 гг. па праекце Тэсіна Малодшага на яе месцы быў збудаваны барочны палац. Неабходна, адзначыць, што да Новага часу каралеўскі палац працягваў служыць не толькі месцам размяшчэння каралеўскай сям’і, але і ўрада Швецыі.
7 мая 1697 г. ледзь дабудаваны палац згарэў дашчэнту, і Тэсін прыступіў да будаўніцтва сучаснага будынка на 600 пакояў, з фасадам даўжынёй у 120 метраў. Цікава, што знакаміты пажар 1697 года, у выніку якога таксама ледзь не загінула каралеўская сям’я і не згарэла цела караля Карла XI, які спачыў незадоўга да пажару, пачаўся ў пакоях брандмайстара, які адказваў за супрацьпажарную бяспеку палаца.
З-за эканамічных цяжкасцяў будаўніцтва новага будынка палаца зацягнулася да 1754 г., а паўночна-заходняе крыло было завершана толькі ў 1760 г. Падобна Мадрыдскаму каралеўскаму палацу, рэзідэнцыя шведскіх каралёў, з яе цяжкімі сіметрычнымі масамі, абавязана сваім знешнім выглядам апошняму неажыццёўленаму бернініеўскаму праекту палацца Барберыні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.