Спіс узнагарод і намінацый Кшыштафа Кеслёўскага
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кшыштаф Кеслёўскі (1941—1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
На працягу сваёй кар’еры Кшыштаф Кеслёўскі атрымаў мноства кінематаграфічных узнагарод і намінацый, пачынаючы з прэмій «Залаты лайконік» і «Залаты цмок» на Кракаўскім кінафестывалі 1974 года за фільм «Першае каханне»[1].
На радзіме рэжысёра, у Польшчы, Кеслёўскі стаў дзевяціразовым лаўрэатам Варшаўскага кінафестывалю. Дзевяць жа разоў атрымоўваў узнагароды Фестывалю польскага мастацкага кіно, у тым ліку тройчы ўдастайваўся галоўнай узнагароды — «Залатых львоў».
У позні перыяд творчасці Кеслёўскі неаднаразова ўзнагароджваўся прызамі фестываляў «вялікай тройкі»: Канскага, Венецыянскага і Берлінскага. У 1988 годзе ён быў узнагароджаны Прызам журы і Прызам ФІПРЭСІ на 41-м Канскім кінафестывалі[2]. У 1989 годзе рэжысёр удастоіўся Прыза ФІПРЭСІ[fr] 46-га Венецыянскага кінафестывалю, а ў 1991 годзе атрымаў Прыз ФІПРЭСІ і Прыз Экуменічнага журы 44-га Канскага кінафестывалю[3]. У 1993 годзе Кеслёўскі атрымаў галоўную ўзнагароду 50-га Венецыянскага кінафестывалю — «Залаты леў» — за фільм «Тры колеры: Сіні»[4]. У 1994 годзе ён удастоіўся «Сярэбранага мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю[5].
Сярод прэстыжных кінапрэмій Кеслёўскі ўдастоіўся шасці намінацый на прэмію «Сезар», трох намінацый на прэмію «BAFTA» і дзвюх намінацый на прэмію «Оскар».
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» Кшыштаф Кеслёўскі агулам за сваю кар’еру быў узнагароджаны 70 кінапрэміямі, акрамя таго кінематаграфіст быў адзначаны яшчэ 33 намінацыямі[6].