Спіс самых высокіх людзей
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэта спіс самых высокіх людзей, правераных Кнігай рэкордаў Гінэса або іншымі надзейнымі крыніцамі.
Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, самым высокім чалавекам у гісторыі[en] быў Роберт Уодлаў з ЗША (1918—1940), які меў 272 см. Ён прыцягнуў увагу сродкаў масавай інфармацыі ў 1939 годзе, калі быў прызнаны самым высокім чалавекам у свеце, пабіўшы рэкорд Джона Рогана[en], дасягнуўшы вышыні 267 см.
Ёсць паведамленні пра нават больш высокіх людзей, але большасць такіх сцвярджэнняў неправераныя або памылковыя. Пра знаходкі гіганцкіх чалавечых шкілетаў паведамлялася з часоў антычнасці. Першапачаткова лічылася, што гэтыя косці належаць міфічным гігантам, але пазней былі ідэнтыфікаваныя як перабольшаныя астанкі дагістарычных жывёл, звычайна кітоў або сланоў[1][2][3][4][5]. Рэгулярныя паведамленні ў амерыканскіх газетах у XVIII і XIX стагоддзях пра гіганцкія чалавечыя шкілеты[6][7][8] маглі натхніць справу аб «скамянелым» Кардыфскім гіганце[en], вядомай археалагічнай містыфікацыі[7][9][10].