спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс загінуўшых падчас пратэстаў у Беларусі — пералік загінуўшых і памерлых пры нявысветленых абставінах падчас акцый пратэсту ў Беларусі (2020) напярэдадні, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[1]. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі ні разу не прызнаў, што людзі загінулі ад дзеянняў яго сілавых структур[2].
№ | Імя, прозвішча | Пра асобу | Дата смерці | Акалічнасці смерці |
---|---|---|---|---|
1 | Аляксандр Тарайкоўскі | 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку сілавікоў | 10 жніўня 2020 | Загінуў каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Ішоў у бок сілавікоў, падняўшы рукі ўгору, побач праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. Праз яшчэ два метры наперад, зноў стрэлілі з боку сілавікоў, ад гэтага траплення ён загінуў на месцы[3]. Па першай рэжымавай версіі, спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў і яно выбухнула ў яго руках[4]. |
2 | Аляксандр Віхор | 25 гадоў, памёр у шпіталі пасля збіцця сілавікамі ў аўтазаку | 12 жніўня 2020 | Быў затрыманы ў Гомелі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканне з дзяўчынай. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль у стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. 13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазіроўкі. Сваякі не пагадзіліся з такой заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца»[5][6]. |
3 | Канстанцін Шышмакоў | 29 гадоў, знойдзены павешаным | 18 жніўня 2020 | 15 жніўня знік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго слоў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці[7][8]. |
4 | Генадзь Шутаў | 44 гады, памёр у шпіталі пасля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным | 19 жніўня 2020 | 11 жніўня ў Брэсце атрымаў стрэл у галаву ад сілавіка ў цывільным. Паранены быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у Мінск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня[9][10][11].
У лютым 2021 года высвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[12][13][14]. |
5 | Мікіта Крыўцоў | 28 год, знойдзены павешаным | 22 жніўня 2020 | Знік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладзечне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Мінску. Паводле версіі следства, ён скончыў жыццё самагубствам[15], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[16]. |
6 | Аляксандр Будніцкі | 53 гады, знойдзены мёртвым | 1 верасня 2020 | Знік 11 жніўня ў Мінску. Знойдзены мёртвым 1 верасня (як мяркуецца, у парку каля ўнівермага «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі. Па папярэдняй версіі, памёр ад сардэчнага прыступу[17]. |
7 | Раман Бандарэнка | 31 год, памёр у рэанімацыі пасля збіцця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах | 12 лістапада 2020 | Калі Раман падыйшоў на мурала ў Мінску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна збілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска[18] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 з вялікім ацёкам мозга, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[19], дзе неўзабаве памёр. |
8 | Вітольд Ашурак | 50 год, памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17 | 21 мая 2021 | Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязняў[20]. 21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17[21]. |
9 | Дзмітрый Стахоўскі | 18 гадоў, самагубства | 25 мая 2021 | Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года (арт. 293 КК). Пасля допыту 25 мая 2021 года юнак спрыгнуў з 16-павярховага будынка[22]. У перадсмертнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Следчы камітэт[23]. |
10 | Андрэй Зельцэр | 32 года, перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый «Нірвана» Федасюк і Андрэй Зельцэр | 28 верасня 2021 | Па рэжымавай версіі, 28 верасня сілавікі «адпрацоўвалі» адрасы, па якіх маглі знаходзіцца людзі, «дачынныя тэрарыстычнай дзейнасці». Жыхар адной з кватэр адмовіўся адкрыць дзверы невядомым, заблакіраваўся ўнутры разам з жонкай. Пры гэтым абодва бакі рабілі відэаздымку. Пасля ўварвання ў кватэру сілавікоў, мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў іх бок. У выніку аднаму з іх прычынены пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. Агнём у адказ мужчына забіты. |
17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова[26].
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.