Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Чэрыкаўскага раёна
старонка-спіс у праекце Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Чэрыкаўскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
У Чэрыкаўскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 94 аб’екты, з якіх 91 — помнікі археалогіі, 2 — помнікі архітэктуры, 1 — помнік гісторыі.
90 аб’ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 1 аб’ект — гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.