Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Магілёўскага раёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Магілёўскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
У Магілёўскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 15 аб’ектаў, з якіх 8 — помнікі гісторыі, 7 — помнікі архітэктуры.
11 аб’ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 4 аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння.