Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Клімавіцкага раёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Клімавіцкага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
У Клімавіцкім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 104 аб’екты, з якіх 96 — помнікі археалогіі, 5 — помнікі архітэктуры, 3 — помнікі гісторыі.
Усе аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.