Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Мексіцы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Мексіцы значыцца 32 найменні (на 2014), гэта складае 3,3 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).
У спіс уключаны:
- 27 культурных аб'ектаў (13 дакалумбавай і 14 посткаланіяльнай эпохі)
- 5 прыродных аб'ектаў
З гэтых аб'ектаў 10 прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i) і 4 — прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 25 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца ў спісе кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 11 — па культурных, 4 — па прыродных і 4 — па змяшаных крытэрыях.
Мексіка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 лютага 1984 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Мексікі быў занесены ў спіс у 1987 годзе на 11-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.