Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Аргенціне
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Аргенціне значацца 8 найменняў (на 2011 год), гэта складае 0,8 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).
4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 4 аб'екты — па прыродных. Лос-Гласьярэс і Ігуасу прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, па стане на 2010 год, 8 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 5 — па культурных, 1 — па прыродных і 2 — па змяшаных крытэрыях.
Аргенціна ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 жніўня 1978 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Аргенціны быў занесены ў спіс у 1981 годзе на 5-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.