![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Riga_spilve.jpg/640px-Riga_spilve.jpg&w=640&q=50)
Спілвэ (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спілвэ (лат.: Spilves lidosta) — аэрадром у Рызе, сталіцы Латвіі. Размешчаны ў межах горада на левым беразе ракі Даўгава (бел. Заходняя Дзвіна), за 13 км ад цэнтра горада. Да 1986 года з’яўляўся аэрапортам і быў адным са значных гарадскіх аэрапортаў у перыяд існавання Латвійскай ССР. Асноўны аэрапорт Рыгі да 1986 года.
Спілвэ | |
---|---|
![]() | |
ІАТА: няма — ІКАА: EVRS | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Вышыня НУМ | 1,6 м |
Сайт | spilve.org |
Карта | |
![]() |
Па стане на 2021 год выкарыстоўваецца як пасадачная пляцоўка для верталётаў і самалётаў лëгкай авіяцыі (масай да 5,7 тон). На тэрыторыі размяшчаецца некалькі прыватных лëтных школ і арганізацый па тэхнічным абслугоўванні і запраўцы лятальных апаратаў.
Таксама выкарыстоўваўся як аўтадром.
Да 1985 гады аэрадром Спілвэ меў 3 клас, прымаў самалёты Як-40, Ан-26, Ан-24 і ўсе больш лёгкія.
Цяпер аэрадром мае патрэбу ў рэканструкцыі, ён не мае сертыфіката эксплуатанта і выкарыстоўваецца для палётаў самалётаў і верталётаў авіяцыі агульнага прызначэння. Поўны памер узлётна-пасадачнай паласы 1600 м × 50 м, памер прыдатнай для палётаў часткі — 1000 м × 23 м.