Сло́нка, Слука[2], Вальдшнэп, Сломка (Scolopax rusticola) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.
Жыве ў вільготных мясцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Зімуе на поўдні Еўразіі і ў паўночнай Афрыцы.
Аб’ект палявання.
Мяса ў большасці выпадкаў вымагае марынавання. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.