Слайдары
амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял (1995—2000) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сла́йдары (англ.: Sliders) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял. Серыял складаецца з пяці сезонаў і ўключае 88 серый. Здымаўся ў 1995—2000 гадах. Распавядае пра групу падарожнікаў, якія знайшлі спосаб падарожнічаць («слізгацець») па паралельных сусветах.
Хуткія факты Слайдары, Жанр ...
Закрыць
Першыя тры сезоны трансляваліся на Fox network. Пасля адмовы Fox ад серыяла, яго падхапіла сетка Sci Fi Channel, дзе і былі паказаны апошнія два сезоны серыяла. Самы апошні эпізод серыяла быў зняты 29 снежня 1999 года і паказаны на тэлебачанні 4 лютага 2000 года. Першыя два сезоны здымаліся ў Ванкуверы (Канада). Астатнія тры сезоны былі зняты ў Лос-Анджэлесе (ЗША).