From Wikipedia, the free encyclopedia
Славаты́чы (польск.: Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 50 км ад Бялы Падляскай, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Славатычы. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўспамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.
У XVI стагоддзі Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, а 15 лютага 1693 года — герб «у залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.